Прыпіскі на выбарах адбыліся і ў Бярозаўцы



У Бярозе на 18 мандатаў прэтэндуюць 20 кандыдатаў. Сярод іх два прадстаўнікі Партыі БНФ – Вітольд Ашурак і Сяргей Пантус.

Па словах апошняга, падчас датэрміновага галасавання прыпісалі сотні прагаласаваўшых:

– На ўчастку, дзе балатуюся я, увесь тыдзень было адносна спакойна. Вельмі невялічкія разбежкі па колькасці прагаласаваўшых, толькі ў апошні дзень учора ў суботу, быў недабор мусіць датэрміновага галасавання, то ўкінулі сто адзін лішні бюлетэнь. Сёння спакойна.

Па стане на 14 гадзін яўка па ўчастках, дзе ў Бярозаўцы вядзецца незалежнае назіранне, склала ўсяго 21% і 18%. У сваю чаргу Цэнтральная выбарчая камісія адрапартавала пра сярэднюю яўку па Беларусі толькі на датэрміновым галасаванні каля 35%.

Беларускае Радыё Рацыя