Прыродны пажар на Берасцейшчыне дабраўся да жылых дамоў
Прыродны пажар у Бярозаўскім і Драгічынскім раёнах Берасцейскай вобласці дабраўся да жылых дамоў 23 красавіка.
Паводле зестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у вёсцы Стара-млыны ніхто не пацярпеў, але згарэлі 7 дамоў сезоннага пражывання і 5 гаспадарчых пабудоваў. У Хомскім сельвыканкаме сказалі Tut.by, што прычынай пажару можа быць падпальванне травы. «Вячэрні Брэст» піша, што «цаной вялізных высілкаў ратаўнікоў» агонь не дабраўся да большай вёскі, Хомску. Агульная ж плошча пажару склала 500 гектараў.
Паводле сістэмы Fires.ru, цяпер пажары таксама трываюць пад Туравам.
Беларускае Радыё Рацыя