Прырост хворых у Беларусі за апошнія суткі склаў 952 чалавекі
Цяжкая сітуацыя з каронавірусам у сталічным Доме друку: больш за 20 захварэлі, супрацоўніца памерла.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– Самалёт з гуманітарнай дапамогай з Кітая прызямліўся пад Менскам. На борце апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, тэст-сістэмы і ахоўныя сродкі, у тым ліку набытыя беларускімі кампаніямі па запыце Міністэрства аховы здароўя.
Зодна з дадзенымі Менгарыканкама, беспрацоўе ў горадзе не вырасла, а нават трохі скарацілася. Але сярод занятага насельніцтва сур’ёзна павялічылася колькасць работнікаў, якіх адправілі ў адпачынкі па ініцыятыве наймальнікаў, і тых, хто цяпер працуе няпоўны дзень.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аддаў факультэтам права вырашаць у якой форме – вочна ці дыстанцыйна прымаць іспыты ў студэнтаў.
Працягваецца штрафаванне менчукоў за парушэнне рэжыму самаізаляцыі. Найбольшы штраф склаў 1080 беларускіх рублёў.
Атракцыёны ў менскіх парках запрацуюць у гэтую пятніцу.
Беларускае Радыё Рацыя