Прышчэпку ад каранавіруса зрабілі ўжо 700 тысяч беларусаў



У Міністэрстве аховы здароўя канстатуюць, што з’яўленне ў краіне агрэсіўнага “індыйскага штама” каранавіруснай інфекцыі падштрухнула грамадзян прыняць больш актыўны ўдзел у вакцынацыі. На сёння поўны курс прышчэпкі прайшлі 700 тысяч жыхароў краіны і каля мільёна 100 тысяч атрымалі першы кампанент. Лекар-лабарант з Пінска Вадзім Садоўскі, які адзін з першых сярод калег паставіў сябе прышчэпку, распавёў, што стала для яго адназначнай матывацыяй:

– Адносна таго ставіць ці не ставіць, асаблівых разважанняў не было. Я бачыў як пацыенты цяжка хварэюць. Як хутка і прагрэсіўна пагаршаецца стан. Гіпаксія страшная. Мы з такой хваробай яшчэ не сустракаліся і гэта ўразіла. Так што пераконваць людзей не трэба было.

Па стане на 8-га ліпеня, ў краіне за суткі выяўлена 1035 новых захворванняў, памерлі 11 чалавек. Пад наглядам медыкаў каля 8 тысяч пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя.