Прысуд па “справе студэнтаў” пакінулі ў сіле



Сёння адбылося пасяджэнне, на якім разгледзелі апеляцыю на прысуд па гучнай “справе студэнтаў”. У выніку прыгаворы 12-ці палітвязням засталіся нязменнымі.

Па “справе студэнтаў” праходзілі 12 чалавек. Усіх вінавацілі паводле ч. 2 арт. 17 КК (“Злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове”), а таксама паводле ч. 1 арт. 342 КК (“Арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзеле ў іх”).

Глеб Фіцнер, адзіны, хто прызнаў віну, быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі. Усе астатнія асуджаныя на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: dumka.me