Прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі без зменаў
У Берасцейскім абласным судзе была разгледжана апеляцыя на прысуд палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк. Калегія суддзяў пастанавіла: прысуд першай інстанцыі пакінуць без зменаў.
Нагадаем, што берасцейскую актывістку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 КК РБ («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў») і прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму
Сваёй віны Паліна не прызнае.
Беларускае Радыё Рацыя
