Прысуд палітзняволенай Вользе Класкоўскай пакінулі ў сіле
Берасцейскі абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Вольгі Класкоўскай на рашэнне суда Маскоўскага раёна Берасця. Прысуд пакінулі без зменаў.

Цяпер Вольга чакае этап у жаночую калонію №4.
Нагадаем, год таму Вольгу асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а а ў студзені 2022 — за каментар у адрас берасцейскага міліцыянта. За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Падтрымайце Вольгу: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Вользе Аляксандраўне Класкоўскай.
