Прысуд Вользе Калацкай абвесцяць заўтра, 24 сакавіка



Абвінавачванне запрасіла для вядомай перакладчыцы два гады «хатняй хіміі».

Скончылася сённяшняе пасяджэнне суда па справе перакладчыцы Вольгі Калацкай. Яна абвінавачваецца ў тым, што падчас акцыі пратэста ў лістападзе два разы ўдарыла прапагандыста СТБ Рыгора Азаронка. 

Адзначым, што напрыканцы разгляду справы бакі сышліся ў гатоўнасці да прымірэння. Вольга Калацкая сказала, што яна «ўсё ж парушыла фізічныя межы» пацярпелага і таму «просіць прабачэння». Азаронак прыняў прабачэнні.

Аднак супраць такога фіналу выступае бок абвінавачвання. Старшы памочнік пракурора Валерыя Таратынка запрасіла ў суду для Вольгі Калацкай абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд будзе абвешчаны заўтра а 16-й гадзіне, паведамляе «Вясна».