Прысуды Ціханоўскаму, Статкевічу, Лосіку абвесцяць 14 снежня



Абвяшчэнне прысудаў Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову і Уладзіміру Цыгановічу адбудзецца 14 снежня на тэрыторыі гомельскага СІЗА. Пра гэта паведаміла ў Facebook жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

Сяргей Ціханоўскі, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК), распальванні сацыяльнай варожасці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК), пагрозах кіраўніку ЦВК (ч. 2 арт. 191 КК), арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Мікола Статкевіч абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).

Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу прад’яўлены абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асоб (ч. 3 арт. 130 КК) і арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).

Суд над імі пачаўся 24 чэрвеня, ён праходзіць у закрытым рэжыме.

reform.by