Прысуды за Дзень Волі застаюцца ў сіле
Менскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне пра спагнанне з кожнага з арганізатараў Дня Волі штрафу за несвоечасовую аплату паслуг міліцыі, – каментуе адзін з пакараных, старшыня Руху “За свабоду” – Юрый Губарэвіч:
– Рашэннем суда Цэнтральнага раёна пакараныя штрафам 30 базавых.
Арганізатары свята 25 Сакавіка таксама накіравалі ў суд Маскоўскага раёну пазоў пра скасаванне дамовы з гарадской міліцыяй, бо згоды ў дасудовым парадку дасягнуць не атрымалася:
– Можна сказаць, што цікавая прававая калізія, калі тэарэтычна, бо я разумею, у якой дзяржаве мы жывём і якое стаўленне ў судоў да законнасці, але тэарэтычна суд, у які мы падаём на скасаванне дамовы, можа прыняць станоўчае рашэнне. І ў дадзенай сітуацыі мы ўсё роўна застанемся пакаранамі за несваечасовую аплату.
Пазіцыя абвінавачаных пры гэтым застаецца ранейшай. Арганізатары Дня Волі лічаць, што аплачваць паслугі міліцыі пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў не абавязаны, бо гэтыя паслугі і так аплачваюцца праз падаткі грамадзян Беларусі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя