Прысутнасць праваабаронцы на судзе не вітаецца
Начальнік Менскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Воран не пажадаў прысутнасці ў якасці слухача праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка на адкрытым разглядзе скаргі вадзіцеля агракамбіната “Сноў” Вячаслава Сырыцы. Праваабаронца прымаў непасрэдны ўдзел у вырашэнні канфліктнай справы Сырыцы. Чыноўнік без лішніх слоў выклікаў на Вайцешыка нарад міліцыі.
Кажа Аляксандр Вайцешык:
– Прыбылі на адкрыты разгляд адміністрацыйнай скаргі. Я меў быць там як слухач. І мне забаранілі там прысутнічаць і выдалілі з залы, дакладней выклікалі нарад міліцыі.
Паводле Аляксандра Вайцешыка, выдаленне яго з залы было абсалютна незаконным. Таму абышлося без затрыманняў. Але па такім рэжыме сакрэтнасці працуе і падначаленая Менскаму абласному ўпраўленню раённая інспекцыя аховы працы ў Стаўбцах.
Беларускае Радыё Рацыя