Прызначаная дата сустрэчы бакоў у Вярхоўным судзе па скарзе „БАЖ” на папярэджанне мінюста
Прызначаная дата сустрэчы бакоў у Вярхоўным судзе па скарзе ГА „БАЖ” на папярэджанне мінюста. 9 жніўня 2021 года адбудзецца размова бакоў у межах грамадзянскай справы, узбуджанай Вярхоўным судом на скаргу ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў” на пісьмовае папярэджанне, вынесенае арганізацыі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь распачаў грамадзянскую справу па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Папярэдняе пасяджэнне прызначанае на 11.00 11 жніўня ў будынку Вярхоўнага суда.
Беларускае Радыё Рацыя