Прызначылі новага суддзю ў справе Ціханоўскага Статкевіча і Лосіка



Папярэдняга суддзю павысілі, а з новым закрыты ад грамадскасці працэс можа пачацца нанова. Новым суддзём у справе групы палітвязьняў стаў Мікалай Доля.

Ён таксама браў удзел у «палітычных» працэсах 10 год таму. У 2014 годзе Долю перавялі з Рэчыцы ў Гомельскі абласны суд, дзе ён працуе і сёння. Уваходзіць у калегію па крымінальных справах. Менавіта ў гэтым судзе слухаюць справу палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакалова і Змітра Папова.Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, звестак пра яго амаль не маюць нават сваякі падсудных. Падсудным пагражае да 12-15 гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя