Прызнаць экалагічную сцежку ўздоўж ракі Мухавец рэкрэацыйнай зонай



Прызнаць экалагічную сцежку ўздоўж ракі Мухавец рэкрэацыйнай зонай горада прапануюць у Берасці прадстаўнікі ініцыятывы „За свой горад!”.

Дзякуючы такім дзеянням можна будзе абсталяваць яе смеццевымі кантэйнерамі, біятуалетамі і наладзіць рэгулярную ўборку тэрыторыі, — распавяла палітык Ганна Канюс:

– Высветлілася, што “Дарога жыцця” – экалагічная сцежка, якую з „помпай” адкрылі два гады таму, не з’яўляецца рэкрэацыйнай зонай. А гэта азначае, што горад яе не прыбярае, не ўсталяваныя кантэйнеры са смеццем, не ўсталяваныя біяпрыбіральні, яна не прыбяраецца рэгулярна. І мы звяртаемся да ўладаў, каб гэтай тэрыторыі адпачынку надалі статус рэкрэацыйнай зоны.

 У цэлым прыняцце комплексу мер па паляпшэнні санітарнага стану прыбярэжнай тэрыторыі будзе садзейнічаць павышэнню якасці жыцця берасцейцаў – перакананыя аўтары звароту.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце