ПЦ „Вясна” стварае серыю кніг „Беларуская турэмная літаратура”
Праваабарончы цэнтр “Вясна” арганізаваў стварэнне серыі кніг „Беларуская турэмная літаратура”. Першымі ў гэтай серыі сталі кнігі Ігара Аліневіча „Еду ў Магадан” і Змітра Дразда „Бунт батанікаў”.
Гэтыя кнігі, вельмі карысныя для ўсіх нас, кажа гісторык-архівіст, былы палітвязень Зміцер Дрозд:
– Ад турмы і ад сумы не заракайся. Хацеў паказаць, што турма можа быць не такой страшнай, і што з турэмнага досьведу можна вынесці штосьці карыснае. Можна лепш спазнаць сябе, свае слабасці.
Паводле літаратаркі, сцэнарысткі і праваабаронцы Паліны Сцепаненкі, цяжка ўспрымаецца, што ў 21 веку інтэлігентныя, таленавітыя і разумныя людзі апынаюцца ў беларускіх турмах:
– Мы ўсе ведаем пра турэмны досьвед Якуба Коласа, але здавалася, што гэта ўсё сышло ў нябыт. А вось у пачатку 21 стагоддзя турэмныя традыцыі беларускай літаратуры аднавіліся. І ў гэтай серыі яшчэ будуць іншыя кніжкі – і кніга Алеся Бяляцкага, і іншых палітвязняў. І яна ў перспектыве зойме амаль што паўпаліцы.
Зміцер Дрозд – удзельнік “Плошчы -2010”.
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» і засудзілі на тры гады турэмнага зняволення. Вызвалены па памілаванні Аляксандра Лукашэнка праз сем месяцаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя