„Птушкі ля кармушкі“ – акцыя, якая пройдзе ў гэтыя выходныя



17-га і 18-га студзеня, па усёй Беларусі сябры грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” заклікаюць грамадзянаў, паставіць ля свайго жытла сваю кармушку для птушак.

Кажа адзін з удзельнікаў акцыі з Гародні.

– У нашым горадзе – гэта даўняя традыцыя – дапамагаць птушкам падчас зімы. Распачаў яе амаль 90 год таму наш знакаміты зямляк Ян Каханоўскі – заснавальнік нашага заапарку гарадзенскага, выкладчык адной з гарадзенскіх гімназій. Тады гэта была цэнтралізаваная дапамога, стаялі птушыныя сталоўкі шмат у якіх месцах. Вучні гімназій разам з бацькамі закупалі корм для птушак і выкладвалі рэгулярна.

Сябры грамадзкага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” перакананы, што ўзімку для беларусаў ствараецца добрая магчымасць вывучыць мясцовых птушак. Бо ў гэтую пару не людзі птушак, а самі птушкі шукаюць чалавека, каб знайсці харчаванне. Пра удзел у акцыі можна азнаёміцца на сайце арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя