Публічны прагляд лекцыі Алексіевіч у Берасці



Нобелеўскую лекцыю беларускі Святланы Алексіевіч публічна паглядзелі ў Берасці. Ідэю калектыўнага прагляду прапанавалі сваім студэнтам выкладчыкі курсаў „МОВА НАНОВА”.

5C10C78C52ED0EEAB786CA1A034B826D5321E0308BEDFCC921pimgpsh_fullsize_distr

Кажа адна з вядоўцаў курсаў Вольга Малафеечава:

– Мы сёння не маглі не закрануць Нобелеўскую прэмію таму, што на гэтым тыдні адбудзецца ўрачыстая цырымонія. Мы вырашылі таксама падчас нашых заняткаў, акрамя тэмы спорт і звычайных нашых заданняў, зрабіць яшчэ супольны прагляд відэалекцыі. Мы загадзя папярэдзілі студэнтаў у нашых суполках пра тое, што мы будзем глядзець гэтую лекцыю.

Акрамя ўласна лекцыі, госці берасцейскіх курсаў сустрэліся з менеджарам баскетбольнага клуба „Цмокі-Менск” Аляксандрам Кулем, які акрамя тэмы карыстання беларускай мовай у спорце, закрануў і тэму ўручэння Нобелеўскай прэміі нашай суайчынніцы.

869FBC6254D523F847456F2602035D6CB35F00A75F5F9ED90Dpimgpsh_fullsize_distr

„Святлана Алексіевіч сваёй творчасцю, сваімі намаганнямі дасягнула такой вышыні, прыемна жыць у адзін час з такімі людзьмі”, – сказаў вядомы беларускі спартовец.

DA6626574656824B7B6DB13C46E142A25729DF43066667833Cpimgpsh_fullsize_distr

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце