Пункт пропуску “Лясная – Рудаўка” зменіць статус
З наступнага года запланаваныя змены на польска-беларускім памежным пераходзе “Лясная – Рудаўка”, які знаходзіцца на Аўгустоўскім канале. Пункт пропуску зменіць статус – перакрочваць мяжу ў гэтым месцы здолеюць не толькі турысты на байдарках. Ён будзе разлічаны таксама на пешыя і роварныя перасячэнні мяжы. На думку намесніка старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна-спартовы саюз” Сяргея Каляды, такія змены павінны паспрыяць прыцягненню замежных турыстаў на Аўгустоўскі канал:
– Мяжа – не такая ўжо вялікая перашкода. Яна – ў нашых галовах. Межы могуць быць, але галоўнае, каб яны не былі такімі складанымі. Візавы рэжым не мусіць быць такім жорсткім.
Гарадзенскія ўлады ў межах рэалізацыі праграмы па развіццю інфраструктуры Аўгустоўскага канала маюць намер стварыць музэй, які б распавядаў наведвальнікам аб гісторыі будаўніцтва міжнароднага воднага шляха.. У раёне Аўгустоўскага канала дзейнічае адзіны прыватны музей, якія знаходзіцца на шлюзе Нямнова.
Беларускае Радыё Рацыя
belarus.by