Пункт пропуску „Пяшчатка” істотна мадэрнізавалі



У Камянецкім раёне на беларуска-польскай мяжы 23 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага аўтадарожнага пункту пропуску „Пясчатка”.  Ён размешчаны на аўтамабільнай дарозе, якая злучае Берасце і Беласток. Побач з пунктам пропуску пачынаецца 200-кіламетровая аб’язная аўтамагістраль вакол Нацыянальнага парку „Белавежская пушча”.

Міжнародны праект будаўніцтва пункту пропуску „Пясчатка” быў распачаты ў 2013 годзе, рэалізаваны ў межах Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструменту добрасуседства і партнёрства „Польшча-Беларусь-Украіна” на 2007—2013 гады сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі, Падляскім ваяводствам Польшчы, а таксама Берасцейскай і Менскай цэнтральнай мытнямі. Фінансаванне ажыццяўлялі ЕЗ і Беларусь. ЕЗ інвеставаў амаль 11 мільёнаў эўра, Беларусь — звыш 170 мільярдаў рублёў.

За кошт удасканальвання тэхналогій праектная прапускная здольнасць пабудаванага пункта пропуску „Пясчатка” ўзрасла да 1200 аўтамабіляў у суткі.

Павялічана колькасць каналаў руху з 2-х да 16 (па восем у абодва бакі) з ажыццяўленнем на іх усіх відаў кантролю, функцыянуюць сістэмы „чырвонага” і „зялёнага” калідораў.

Беларускае Радыё Рацыя