Пуска-наладачныя працы на АКБ зноў адкладзены



Пуска-наладачныя працы на акумулятарным заводзе бліз Берасця зноў адкладзеныя. Такую заяву зрабілі новыя ўласнікі шкоднай вытворчасці.

Забарона на працы можа быць знятая толькі ў вынікі рэферэндума, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Адклалі, таму што было заяўлена аб правядзенні рэферэндума. І безумоўна гэтае важнае пытанне дэстабілізавала б сітуацыю. Ускладняла б наогул правядзенне рэферэндума. Па гэтай прычыне, я лічу, гэтае пытанне было адкладзена. Да гэтага часу, я нагадваю, дзейнічае загад старшыні Берасцейскага аблвыканкама пра заброну будаўнічых прац. Гэты загад па-ранейшаму не адменены.

 Калі забарона на будаўнічыя і мантажныя працы будзе знятая адразу пасля рэферэндума, то завод будзе запушчаны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце