Пустыя крамы ў Слоніме напярэдадні Новага года



Зусім нядаўна адно з багатых і рэнтабельных адкрытых акцыянерных прадпрыемстваў «Белы рамонак» у Слоніме напярэдадні 2020 года поўнасцю збанкрутавала.

Запазычанасць яго розным прадпрыемствам і фірмам склала сотні тысяч рублёў. Гандлёвыя крамы ААТ «Белы рамонак» «Верасок», «Дружба» і шэраг іншых перад Новым годам апусцелі і нагадваюць сёння савецкія часы. Гандляры нічога канкрэтна не могуць сказаць, што будзе з іх гандлёвымі кропкамі і які лёс іх чакае. На пытанні, чаму ў вас пустыя вітрыны, кажуць, што мы нічога не ведаем. «І ці будуць у нас заробкі – таксама ніхто нічога сказаць вам не можам, ходзім на працу і ўсё», – адказалі гандляркі харчовых крамаў.

Адной з прычын банкруцтва ААТ «Белы рамонак» лічаць слонімцы – гэта з’яўленне ў Слоніме вялікіх крамаў «Еўраопт», «Алмі», «Дабраном» ды іншых.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара