Пуцяводнік пра гарадзенскія фарты – прэзентацыя на прыступках



Запланаваная прэзентацыя пуцяводніка пра фарты гарадзенскай крэпасці не адбылася. Адміністрацыя бібліятэкі імя Карскага, дзе павінна была адбыцца сустрэча, за некалькі гадзін да спаткання паведаміла пра тое, што ў будынку аварыя, звязаная з электрычнасцю.

Распавядае адзін з  аўтараў пуцяводніка гісторык Зміцер Люцік:

– Гэта адбылося вельмі нечакана для нас. Недзе пасля 15-ці гадзін мне патэлефанавалі з бібліятэкі ў сувязі з тым, што ў іх нейкія праблемы з электычнасцю і сігналізацыяй. І мы вымушаны былі вельмі так экстаардынарна адмяняць нашую прэзентацыю. Яна будзе на наступным тыдні. Пакуль мы не ведаем дату, калі гэта даклана будзе. Недзе можа ў наступны чацвер. Прыносім свае прабачэнні. Шкада, але гэта не ад нас залежыць.

На думку краязнаўцы і другога аўтара кнігі Аляксандра Семенчука падобнае здарэнне толькі падагрэе зацікаўленасць да кнігі.

– І гэта, дарэчы, вельмі зручна. Таму што людзі, якія прыходзяць сюды, набываюць кнігу. Яны могуць за гэты тыдзень пачытаць. Падрыхтаваць нейкія пытанні. І ўжо на прэзентацыі на наступным тыдні задаваць гэтыя пытанні, і мы будзем на іх адказваць.

Даведнік па фартах гарадзенскай крэпасці з’яўляецца папулярным выданнем і змяшчае інфармацыю па пяці самых знакамітых фартах крэпасці, што была пабудавана вакол Гародні больш за 100 год таму.   

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя