П’яны гарадзенец зарэзаў сабаку, пачата крымінальная справа
Справа за жорсткае абыходжанне з жывёламі па арт. 339-1 КК пачата ў дачыненні да 29-гадовага жыхара Гародні.
Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, беспрацоўны зарэзаў дваровага сабаку. Будучы п’яным, ён прывёў жывёлу ў сваю кватэру на чацвёртым паверсе, накарміў, пасля чаго пазбавіў яе жыцця на балконе, крывёю была залітая ўся сцяна. Перадсмяротныя крыкі жывёлы чулі суседзі.
