П’яны кіроўца збіў у Наваградку дзяўчынку
П’яны кіроўца збіў дзяўчынку-раварыстку ў Наваградку. Пра гэта паведамляе ДАІ Гарадзенскай вобласці.
Аварыя адбылася 4 чэрвеня на вуліцы Гарадзенскай. Дзяўчынка ехала на ровары па ўзбочыне.
„У спадарожным напрамку рухаўся „Фальксваген”, якім кіраваў, як аказалася, нецвярозы мужчына”, — распавялі ў ДАІ. Кіроўца няправільна абраў бакавы інтэрвал і збіў дзіця. Дзяўчынку з траўмамі рук і ног шпіталізавалі.
