П’яны начальнік баранавіцкага ДАІ насмерць збіў жанчыну



П’яны начальнік баранавіцкага ДАІ насмерць збіў жанчыну.

jwiuhuzxot4-y9fcr

ДТЗ адбылося каля 20:30. Паводле інфармацыі з неафіцыйных крыніц, у той момант інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль, якім кіраваў кіроўца-бяспраўнік. Пакуль афармлялі пратакол, 36-гадовая жанчына-пасажыр, жыхарка Слуцка, выйшла з машыны, каб даведацца пра прычыны спынення. Калі яна пераходзіла дарогу, яе збіў аўтамабіль. Паводле адных звестак, наезд быў здзейснены на пешаходным пераходзе, па іншых — каля яго. Жанчына загінула.

Паводле інфармацыі TUT.BY, за стырном аўтамабіля, які збіў жанчыну, знаходзіўся выканаўца абавязкаў начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС Андрэй Ваўкавыцкі. Мужчына быў не пры выкананні, на асабістым аўтамабілі і ў цывільным адзенні. Ён аказаўся моцна п’яны: праведзены агляд паказаў, што ў яго крыві ўтрымліваецца амаль 3 праміле алкаголю.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу, кіроўца ўзяты пад варту — ён у СІЗА. Калі віна п’янага кіроўцы ў гібелі жанчыны пацвердзіцца, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Знаёмыя загінулай паведамілі TUT.BY, што ў жанчыны засталося двое непаўналетніх дзяцей: сыну 6 гадоў, дачцэ — шаснаццаць.

auto.tut.by