П’яныя жыхары Уралу спрабавалі забіць баевіка ДНР і здаць цела ў СБУ
Расейскі баевік Аляксандр Негрэбецкіх, які ваяваў у Данбасе на баку баевікоў ДНР, заявіў, што ў пятніцу 16 верасня на яго быў здзейснены замах. Інцыдэнт адбыўся ў расейскім горадзе Златавуст Чэлябінскай вобласці, дзе пражывае Негрэбецкіх. Паводле яго слоў, п’яныя мужчыны, даведаўшыся, што за галаву Негрэбецкіх СБУ прызначыла ўзнагароду, вырашылі забіць яго і здаць яго труп у СБУ, каб Атрымаць грошы.
Пра напад уральскім журналістам распавёў сам Негрэбецкіх:
„Увечары ў пятніцу, 16 верасня, да мяне ў кватэру сталі ламіцца трое нецвярозых мужчын, прыкладна майго ўзросту. Аднаго з іх – Алега, я добра ведаю, бо жылі на адной вуліцы, двух іншых раней не сустракаў. Прыйшоўшыя спыталі, ці праўда напісана ў СМІ, што за маю галаву Служба бяспекі Украіны прызначыла ўзнагароду ў два з паловай мільёны даляраў? Я сказаў, што гэта праўда, тады, узброіўшыся ружачкамі ад пабітых бутэлек, з крыкамі „Зараз мы цябе заб’ем і грошы атрымаем” мужчыны накінуліся на мяне. Адзін з тых, хто нападаў увесь час заяўляў, што ён хахол і спецыяльна прыехаў за мной з Украіны”, – цытуюць баевіка журналісты агенцтва „Уралпресс”.
Па словах Аляксандра Негрэбецкіх, яму ўдалося абясшкодзіць п’яных і затрымаць двух з іх. Трэцяму ўдалося ўцячы. Затрыманых баевік здаў паліцыі, і сам быў на некаторы час змешчаны ў СІЗА.
Пры гэтым Негрэбецкіх паведаміў, што не лічыць, што да нападу датычнае СБУ.