Пятая па ліку хваля каронавіруса неўзабаве можа прыйсці ў Грузію



Абмежавальныя меры тут збольшага не знятыя, людзі па-ранейшаму вучацца і працуюць пераважна ў анлайне, – распавяла беларуска Марыя Есіна:

„Прагназуецца ня эпідэмія, а новая хваля. Ужо пятая ў Грузіі. Прагназуецца яна з лістапада. У нас быў лакдаун летам, чэрвень-ліпень, мы былі цалкам зачыненыя. Цяпер з абмежаванняў дзейнічае толькі нашэнне масак”.

На дадзены момант у Грузіі хаця б адную дозу вакцыны атрымала 22% насельніцтва, 2 дозы – крыху больш за 25%. Гэтага недастаткова для выпрацоўкі калектыўнага імунітэта.

Беларускае Радыё Рацыя