Пяць гадоў хатняй хіміі і велізарны штраф



Чалец асноўнага складу Каардынацыйнай  рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Віталь Крыўко  прыгавораны да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, паведамляе прэс-служба Кардынацыйнай рады.

Суддзя Савецкага раёна Сяргей Шаціла прызнаў Крыўко вінаватым ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры”. Суд таксама абавязаў яго выплаціць штраф у 2 тысячы базавых велічынь (ці 58 тысяч рублёў). У рамках прад’яўленага абвінавачання бізнэсоўца і арганізатара ўнутрыкарпаратыўных мерапрыемстваў Віталя Крыўко затрымлівалі двойчы.

Падчас выбарчай кампаніі Віталь быў каардынатарам штаба прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Пазней ён арганізоўваў перадвыбарчыя паездкі па гарадах аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: novychas.by