Пяць гадоў «хатняй хіміі» прысудзілі гомельскаму бармену Глебу Вятошкіну
20 гадоў таму
У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд бармену бара «Кватэрнік» Глебу Вятошкіну.
Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.
Пра затрыманне Глеба супрацоўнікамі ГУБАЗіКа праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 28 лістапада мінулага года.
Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць.
Вясна