Пяціметровы снегавік з „Пагоняй”
Жыхары вёскі Глушкавічы ў Лельчыцкім раёне Гомельшчыны зляпілі снегавіка вышынёй 5,5 метра. Яны аздобілі снегавіка нацыянальнай сімволікай — бел-чырвона-белым сцягам і гербам „Пагоня”.
Фотаздымак незвычайнай фігуры і яго аўтараў абнародаваў Віктар Снегур.
