Пытанне нумар адзін – захаваць калектыў



Маскі для супрацоўнікаў, дэзінфекцыя сталоў і паверхняў, захоўванне дыстанцыі сярод наведвальнікаў. Такія асноўныя меры бяспекі прадпрымаюцца ў сетцы берасцейскіх кавярняў Paragraph.

Пра гэта распавёў дырэктар па развіццю Зміцер Чоўган. Як і іншыя прадстаўнікі бізнэсу, звяныя з грамадскім харчаваннем, яны пацярпелі першымі ад крызісу і пагаршэння эпідэміялагічнага стану ў краіне, — распавёў суразмоўца:

– Грамадскае харчаванне — гэта адна з першых сфераў, якая адчула на сябе ўвесь удар гэтага крызісу. Напэўна, гэта больш паўплывала на тых, хто валодае рэстаранамі. Калегі, з якімі я падтрымліваю адносіны, многія кажуць пра тое, што амаль няма прыбытку. Кавярні крыху ў лепшай сітуацыі, магчыма, людзі не баяцца хадзіць, таму што тут праводзяць менш часу, можна ўзяць каву з сабой. Напэўна, гэтыя моманты нам дапамагаюць.

Зміцер Чоўган звярнуў увагу на тое, што зараз пытанне нумар адзін — гэта захаваць калектыў і магчымасць падтрымліваць заробкі на тым жа ўзроўні. Паколькі некаторыя з іх вымушаныя зараз праводзіць больш часу дома з прычыны малой колькасці наведвальнікаў і „народнага каранціну”.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце