Рабаўніка Сынкавіцкай царквы будуць судзіць у Расеі



Асобу выкрадальніка дароў з абраза ў Сынкавіцкай царкве атрымалася высветліць з дапамогай генатыпічнай экспертызы. Пра гэта ў эфіры тэлеканала „Гродна Плюс” заявіў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці Іосіф Леанко.

Па яго словах, з абставінаў злачынства можна зрабіць выснову, што яно вельмі старанна рыхтавалася. Пры аглядзе месца злачынства былі канфіскаваныя рэчавыя доказы. Была прызначана Генатыпічная экспертыза і ўстаноўлены злачынца – грамадзянін Расійскай Федэрацыі.

Як паведамлялася, падазраваны быў затрыманы на тэрыторыі Расеі. Плануецца перадача матэрыялаў справы ў Расею для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці.

У ноч з 3 на 4 траўня зламыснік пракраўся ў храм у вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна, спілаваў краты на вакне і выкраў шматлікія дары, якія ўпрыгожвалі цудатворны абраз Божай Маці „Усецарыцы”. Сам абраз злачынца не крануў.

Царква Святога Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы – адна з найстарэйшых. Пабудаваны храм абарончага тыпу ў XV стагоддзі. Шырока вядомая царква і дзякуючы цудатворнаму абраза Божай Маці „Усецарыцы”.

belta.by