„Рабіце са мной, што хочаце, але пад вашую дудку я скакаць не буду!”



„Рабіце са мной, што хочаце, саджайце ў карцар, пазбаўляйце перадачаў, але пад вашую дудку скакаць я не буду”, – так адрэагавала на новы прысуд Паліна Шарэнда-Панасюк, беларуская Жана д´Арк.

Паліна ў жніўні-верасні бягучага года павінна была выйсці на волю. Але рэжым моцных і стойкіх праціўнікаў не адпускае, трымае, як паказваюць апошнія прыклады, у няволі далей па надуманых прычынах, кажа муж Паліны – Андрэй Шарэнда:

– Супраць Паліны быў выстаўлены гэты сумнавядомы 411 артыкул – злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Фармальнай нагодай для ўзбуджэння гэтага артыкула стала тое, што Паліна нібыта шмат разоў парушала распарадак у калоніі. Па справе ёй інкрымінуецца каля 20 эпізодаў.

Паводле Андрэя Шарэнды, прыклад Паліны і Кацярыны Андрэевай сведчыць пра тое, што палітычных выпускаць на волю дыктатар не збіраецца. На волі яны для самазванца небяспечныя.

Беларускае Радыё Рацыя