Рабочы “Савушкінага прадукту” прайграў працэс па абароне сваіх інтарэсаў



Былы рабочы прадпрыемства “Савушкін прадукт” Уладзімір Андрашчук з Берасця не выйграў судовы працэс па абароне сваіх інтарэсаў – выплаце яму прадпрыемствам 15 мільёнаў рублёў пры выхадзе на пенсію, кажа прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Берасцейскаму рэгіёну Уладзімір Малей:

– Станоўчым з’яўляецца тое, што суд прызнаў, што нанімальнік пісаў, што на вас не распаўсюджваецца калектыўная дамова.

У адмове суд спаслаўся на пункт дамовы, дзе напісана, што непасрэдны кіраўнік Андрашчука павінен быў пахадайнічаць перад дырэктарам прадпрыемства аб выплаце гэтай сумы. Чаго зроблена не было.

Андрашчук лічыць невыплату яму гэтай дадатковай сумы – помстай кіраўніцтва “Савушкіна прадукта” за адкрытую прынцыповую пазіцыю, за тое, што аддаў перавагу недзяржаўнаму прафсаюзу, праігнараваўшы дзяржаўны на прадпрыемстве.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя