Рабочыя Беларускага металургічнага завода выйшлі на страйк



Рабочыя БМЗ выйшлі на страйк. Яны патрабуюць новых выбараў.

Як паведамляюць жыхары Жлобіна, сабралася каля пяцісот рабочых завода.

– Сабралася шмат людзей і ўсе чакаюць, калі прынясуць гукавую апаратуру, таму што кепска чутна. І кажуць, што чакаюць “мэра”. Не ведаем, ці прыедзе да нас “мэр”, ці не. Патрабуем прызнаць выбары не сапраўднымі. Каб улады выйшлі на канструктыўны дыялог, каб пачуць ад іх, які выхад яны бачаць у гэтай сітуацыі.

Рабочыя патрабуюць прыбраць сілавікоў з горада, адпусціць затрыманых і каб дырэктар завода вёў рабочых да кіраўніцтва горада.

Беларускае Радыё Рацыя