Рабочыя «Пінскдрэва» не дачакаліся адказу на свой зварот
Савет працоўных прадпрыемства «Пінскдрэў»не дачакаўся адказу на свой зварот ад кіраўніцтва мэблевага холдынга і абвясціў на 25 кастрычніка сваю акцыю памяці.
Напачатку кастрычніка нефармальнае аб’яднанне працоўных звярнулася да адміністрацыі з прапановай: выплаціць матэрыяльную дапамогу ўсім пацярпелым і спыніць на хвіліну працу ў гонар па загінуўшых пад час выбуху.
Актывісты заяўляюць, што цяпер будуць дзейнічаць у адпаведнасці са сваім планам:
— 25 кастрычніка ў 13 гадзін, тады калі прагрымеў выбух, будзе праведзена хвіліна маўчання. Для гэтага трэба спыніць працу і згадаць загінуўшых. 25 кастрычніка споўніцца 7 гадоў з таго часу, як адбыўся выбух на заводзе ДСП. З-за таго, што гаспадары «Пінскдрэва» хацелі стаць яшчэ багацейшымі. Шмат людзей — 14 чалавек.
Савет працоўных “Пінскдрэва” – гэта нефармальнае аб’яднанне працоўных, якое паўстала пасля пратэстаў у 2012 годзе. Савет пазіцыянуе сябе як альтэрнатыву праўладнаму прафсаюзу.
Беларускае Радыё Рацыя