Ці магчыма праз суд падвысіць заробак?



Суд Гарадзенскай вобласці не задаволіў касацыйную скаргу працоўных Слонімскага жыллёвага  рамонтна-эксплуатацыйнага аб’яднання – сяброў беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Людзі звярнуліся праз судовую ўстанову з патрабаваннем да наймальніка ажыццявіць  індэксацыю заробкаў згодна з пастановай Савета Міністраў. Іншыя патрабаванні працоўных – пра незаконнае перамяшчэнне на новыя працоўныя месцы і прывядзенне ў парадак працоўнага графіка – судом таксама былі адхіленыя, што, па словах прафсаюзнага актывіста Міхаіла Сашко, сведчыць пра дыскрымінацыю па прафсаюзнаму прызнаку:

– Дзяржава не хоча забяспечваць мінімальныя патрэбы сваіх наёмных работнікаў. Яна забяспечвае толькі дырэктараў прадпрыемстваў, якія не нясуць ніякай адказнасці ні за фінансавае становішча, ні за здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.

Прававы інспектар беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:

– Раней яны працавалі восем начных зменаў, а цяпер – дзесяць. Іх не папярэдзілі пра такія змены ўмоў працы. Адпаведна перамяшчэнне трэба лічыць незаконным.

Васіль Корбаў – намеснік гарадзенскай рэгіянальнай арганізацыі прафсаюза:

– Відавочна, што суд мы прайграем. Ніколі яшчэ просты чалавек не выйгравай суды ў арганізацый. За вельмі рэдкім выключэннем.

Згодна з рашэннем суда, індэксацыі заробкаў працоўным не будуць ажыццяўляцца па прычыне адсутнасці сродкаў у Слонімскага ЖРЭА. У той жа час, як сцвярджаюць рабочыя, дырэктар прадпрыемства атрымлівае шматмільённыя прэміяльныя выплаты.

saszko_i_malejЗлева – старшыня Слонімскай суполкі прафсаюза РЭП Міхаіл Сашко і справа – прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня