Работа прыёмнай камісіі на заводзе АКБ працягнута да 16 чэрвеня
Работа прыёмнай камісіі на акумулятарным заводзе “АйПаўэр”, супраць будаўніцтва і запуску якога ўжо другі год выступаюць мясцовыя жыхары, працягнута да 16 чэрвеня. Пра гэта паведамляюць актывісты, якія з 9:00 ранку дзяжурылі ля КПП заводу, чакаючы вынікаў:
– Ініцыятыўная група ўсё больш і больш знаходзіць фактаў. Усё больш піша лістоў пра патэнцыйную пагрозу не толькі берасцейцам, але і ўсёй рэспубліцы. Таксама паведамляюць усім дзяржавам, куды ідзе на экспарт прадукцыя з Берасцейскай вобласці.
Канчаткова завод АКБ “АйПаўэр” так і не прыняты дзяржаўнымі кантралюючымі органамі. Людзі спадзяюцца на тое, што яго альбо так і не запусцяць на поўніцу, перапрафілююць, альбо перанясуць у іншае месца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: „Брэст супраць свінцу” / vk.ru