Работніка піцэрыі з Гародні асудзілі на пяць гадоў за заклікі да масавых беспарадкаў
Суд Кастрычніцкага раёна Гародні вынес прысуд работніку мясцовай піцэрыі Сяргею Ботвічу, абвінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 КК. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўнік абвінавачання — Краўчук.
Ботвіча затрымалі напачатку студзеня — тады ў праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Сяргей нібыта адміністраваў дваровыя чаты, удзельнічаў у пратэсных мітынгах і заклікаў іншых удзельнічаць у іх, а таксама прымяняць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, даслоўна, «паліць аўтазакі».
Сяргей у судзе сваю віну прызнаў часткова, а вось прадстаўнік лінгвістычнай эксперызы— дацэнтка кафедры рускай філалогіі мясцовага універсітэта А. патлумачыла суду, што «пакінутыя ім каментары ў сукупнасці з каментарамі, размешчанымі да і пасля складзеных ім тэкставых паведамленняў, падахвочваюць да новых відаў пратэсту, грубага і жорсткага сілавога іх вырашэння».
вясна