Работнікаў МНПЗ жорстка затрымалі



„Слава Украіне! Беларусы за брацкую Украіну”. Работнікаў МНПЗ жорстка затрымалі, а прапагандысты знялі сюжэт пра „нацысцкія выказванні”.

Мазырскія прапагандысты знялі сюжэт пра затрыманне працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Словы ў падтрымку Украіны, знойдзеныя на тэлефоне аднаго з работнікаў, прапагандысты назвалі „нацысцкімі выказваннямі правага толку”.

У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў МНПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца. Афіцыйная падстава для затрымання — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застолля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Украіны:

— Слава Украіне! Беларусы за родную брацкую Украіну.

— Героям Слава! Слава Украіне!

Прапагандыстка за кадрам паведаміла, што гэтыя словы быццам бы нацысцкія, піша „Флагшток”.