Работнікі 140 прадпрыемстваў засталіся без заробку
Як паведамляе belta.by, на пачатак 2016 141 арганізацыя ў рэспубліцы пратэрмінавала заработную плату сваім супрацоўнікам. Агульная сума запазычанасці – 60,5 мільярдаў беларускіх рублёў. Фірмы-даўжнікі ёсць у Віцебскай, Гомельскай, Менскай абласцях і ў сталіцы.
Большая частка прадпрыемстваў, якія не выплацілі грошы работнікам, займаецца сельскай, лясной гаспадаркай і паляваннем.
У снежні 2015 года зарплату запазычылі 405 арганізацый.
