Работнікі Слонімскай КПФ папярэдзілі адміністрацыю



Сёння раніцай, 27 чэрвеня, работнікі асобных цэхаў ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” планавалі не пачынаць працу з-за дрэнных умоваў працы і затрымкай заробка. Але ў пачатку працоўнага дня дырэктар фабрыкі Сяргей Троіцкі наведаў некалькі цэхаў і пагутарыў з работнікамі прадпрыемства.

fabryka

Найбольш хвалявала работнікаў КПФ тое, што затрымліваецца на прадпрыемстве заробак. Праўда, прадзільнаму цэху і кацельнай заробкі ўжо выплацілі, бо яшчэ на мінулым тыдні работнікі асобных цэхаў прадпрыемства папярэдзілі адміністрацыю, што, калі не будзе пералічаны заробак, яны ў панядзелак правядуць забастаўку. А вось адпускныя людзі так і не атрымалі, хаця многія ўжо даўно ў адпусках.

Хвалююць людзей і дрэнныя ўмовы працы ў цэхах, дзе тэмпература дасягае да +35. Пры такіх умовах працаваць нельга, а вентылятараў не ўключаюць, бо яны старыя і шмат расходуюць святла. Ёсць на КПФ і шэраг іншых праблемаў, якія адміністрацыя прадпрыемства вырашаць не спяшаецца.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім