Работніца адсудзіла ў Слонімскага мяскамбіната 5856 рублёў
ААТ “Слонімскі мясакамбінат” выплаціла сланімчанцы Ірыне Лабко 5856, 80 рублёў. Так вырашыў суд Слонімскага раёна, які прызнаў незаконным звальненне аператара кацельнай гэтага прадпрыемства.
Ірына Лабко працавала на ААТ “Слонімскі мясакамбінат” з 1998 года. У 2006 годзе яе перавялі на пасаду аператара газавай кацельнай. Загадам ад 28 студзеня 2021 года жанчына была звольнена з работы па артыкулу 42 (пункт 6) Працоўнага кодэксу – за невыкананне без уважлівых прычын працоўных абавязкаў работнікам, які мае непагашанае дысцыплінарнае спагнанне.
Ірына Лабко палічыла сваё звальненне незаконным, а прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці – неабгрунтаваным, і звярнулася ў суд. І жанчына мела рацыю. Суд яна выйграла.
Інтарэсы істца ў судзе абараняў прававы інспектар РЭП Аляксандр Вайцешык.
Беларускае Радыё Рацыя