Рабства ва “Утульным еўрадоме”
Кіраўніцтва гарадзенскага прыватнага прадпрыемства “Утульны еўрадом”, якое спецыялізуецца на вытворчасці пластыкавых вокнаў, не выконвае патрабаванні працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Як сцвярджаюць працоўныя, дырэктар прадпрыемства прымушае працаваць па 10-12 гадзін, не выдаецца спецвопратка, у цахах парушаюцца санітарныя нормы і тэхніка бяспекі.
Пад пагрозай звальнення людзі вымушаны працававць у рабскіх умовах і без гарантаванага дзяржавай адпачынку:
– Прыбіральню паказалі мне, але сказалі, што туды лепш не заходзіць, бо там вельмі брудна. Рукамыйніца – гэта бочка з кранікам, ваду прыносяць з суседняга прадпрыемства. Выцяжак няма, бруд, сцены абсыпаюцца, падлога няроўная, можна ногі павыкручваць, падмесці яго немагчыма.
Дырэктар прадпрыемства “Утульны еўрадом” Сяргей Дзем’янёнак адмаўляецца тлумачыць прычыны парушэння працоўнага заканадаўства і лічыць, што дзейнічае ў межах прававога поля, нават калі прымае работнікаў на працу без абавязковага запісу ў працоўную кнігу і складання працоўнай дамовы.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота sitiprom.ru