Rada Market завітала ў Гародню



14 красавіка 2109 стала  ў Гародні днём кірмашу арганізацый і ініцыятыў – пляцоўкай для абмену ідэямі і натхненнем, якое мела назву RADA MARKET.  Пра RADA MARKET распавядае Кацярына Буніна з Беларускага нацыянальнага моладзеага савету  „РАДА”.

Мы збіраем моладзевыя арганізацыі Гародні і Менска для таго, каб у моладзі Гародні была магчымасць пазнаёміцца  з рознымі актыўнасцямі, да якіх можна далучыцца. І якія дапамогуць развіць новыя кампетэнцыі, дзякуючы якім можна стаць лепшымі.

Беларуcкі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – гэта добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацый. “РАДА” была створана ў 1992 годзе і афіцыйна зарэгістравана ў 1997 годзе дзеля кансалідацыі дзейнасці моладзевых арганізацый у сферы прадстаўлення, прасоўвання і абароны іх інтарэсаў.  RADA MARKET адбываўся ў Гародні ўпершыню.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня