Радаўніца ў Гомелі пад знакам штучных кветак
У Беларусі – памінальны дзень продкаў – Радаўніца. Увесь аўторак жыхары Гомеля наведваюць могілкі, каб ушанаваць памерлых. На магілы гомельцы кладуць штучныя пластыкавыя кветкі, якія ўяўляюць небяспеку для экалогіі.
З 7 раніцы курсіруюць аўтобусы на гарадскія могілкі: Асаўцы, Рандаўка,Стукачоўскія, Паўднёвыя. На Радаўніцу многім гомельцам даводзіцца наведаць некалькі могілак, раскідах па ўскрайках гарада. Каля ўваходу на могілкі дзяжураць хуткая, супрацоўнікі ДАІ і АМАП.
Беларускае Радыё Рацыя