«Радыё Свабода» пачне вяшчанне на Беларусь, Расею і Украіну з тэрыторыі Літвы
Літва атрымала ад ЗША, змантавала і на наступным тыдні ўключыць перадатчык доўгіх хваляў для трансляцыі на РФ, Беларусь і Украіну праграм „Радыё Свабода”. Пра гэта ў пятніцу паведаміў МЗС Літвы. Цырымонія ўключэння адбудзецца 29 жніўня з удзелам кіраўніка МЗС Лінаса Лінкявічуса і міністра транспарту і камунікацый Рокаса Масюліса, паведамляе ТАСС.
„Новы перадатчык тыпу Nautel NX-200 зменіць ранейшае абсталяванне, якое адпрацавала каля 40 гадоў, – адзначылі ў МЗС. – Праграмы з дапамогай новага перадатчыка, які змантаваны на пункце Вешінтай у Анікшчайскім раёне, будуць транслявацца на рускай мове”.
Тэхніка, якая прыбыла ў Літву, па характарыстыках у тры разы пераўзыходзіць папярэдняе абсталяванне: яго магутнасць складае 200 кВт, а ранейшага – 75 кВт.
Фундаванае Кангрэсам ЗША вяшчанне „Радыё Свабода”, пачатае ў 1953 годзе з Заходняй Германіі, цяпер вядзецца з Прагі.