Радзіна пра забойства Нямцова: “Пуцін ішоў па шляху Лукашэнкі”
У Варшаве ўзгадалі забітага расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Сярод тых, хто прыйшоў узгадаць яго памяць былі і беларусы.
Наталля Радзіна, рэдактар сайта “Хартыя-97” адзначыла, што расейская ўлада пераняла досвед Лукашэнкі ў забойстве палітычных апанентаў, пра што забываецца Еўропа:
— Пуцін заўсёды ішоў па шляху Лукашэнкі. Беларусь заўсёды была тэрыторыяй, на якой апрацоўваліся многія напрацоўкі, і ў тым ліку таксама забойства лідараў апазіцыі. У 1999 годзе забілі Віктара Ганчара і Юрыя Захаранку і Анатоля Красоўскага. Такія, як Лукашэнка і Пуцін, вельмі баяцца і ненавідзяць вось такіх палітыкаў, якія значна мацнейшыя, разумнейшыя і нават прыгажэйшыя за іх. І такіх забіваюць.
Таксама Наталля Радзіна дадала, што Барыс Нямцоў не быў імперскім палітыкам, вельмі добра ставіўся да Беларусі, адзначаючы, што гэта еўрапейская краіна, якая ўвойдзе ў Еўразвяз хутчэй за Украіну.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава