Рагачоўскі гурт Tor band прызнаны „экстрэмісцкім фармаваннем”
Рагачоўскі гурт Tor band прызнаны „экстрэмісцкім фармаваннем”.
Адпаведнае рашэнне прыняў КДБ 16 студзеня, піша праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня паведамлялася, што яны не выйшлі на волю пасля 60 сутак арышту.
Прызнанне „экстрэмісцкім фармаваннем” дазволіць лукашыстам завесці адпаведную крымінальную справу.