Ралі „Аўгустоўскі канал 2015” стартавала ў Гародні
Больш за 20 аўтааматарскіх экіпажаў з Гародні і Менску прынялі ўдзел у ралі «Аўгустоўскі канал – 2015».
Старт адбыўся ў горадзе над Нёманам.
На працягу трасы адлегласцю 157 кіламетраў удзельнікаў чакаюць складаныя выпрабаванні, сярод якіх — фігурнае кіраванне самаходам і рэжымная гонка.
Як адзначае суарганізатар ралі, Павал Нікалаевіч, удзельнічаць у спаборніцтве можа шырокая кола аўтааматараў. Галоўнае патрабаванне – наяўнасць права кіравання самаходам і яго тэхнічны стан:
— Увесь маршрут ралі, усе нарматывы часу, сярэдняй хуткасці арганізатары вылічылі такім чынам, каб іх можна было выканаць не парушаючы правілаў дарожнага руху. Мы не прымушаем удзельнікаў паварочваць пад забараняючым знакам, ці перасякаць суцэльную лінію разметкі, або паехаць насустрач руху па вуліцы з аднабаковым рухам. Такіх патрабаванняў нідзе няма. Калі ўдзельнікі не заблукаюць, усе гэтыя нарматывы абсалютна рэальна выканаць.
Арганізатары раллі «Аўгустоўскі канал» маюць намер налета запрасіць для ўдзелу ў спаборніцтвах аўтааматараў з суседніх краінаў і спадзяюцца, што прапанова зацікавіць прыхільнікаў актыўнага адпачынку з Польшчы і Літвы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня